Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Беларуская старонка

Дата: 17 октября 2019 в 12:09
Автор: Хомич Ж. А.

Беларуская старонка

   Засваенне дзецьмі беларускай мовы  ажыццяўляецца ў спецыфічнай сітуацыі руска-беларускага блізкароднаснага двухмоўя. Для большасці дашкольнікаў першай мовай, на якой яны вучацца гаварыць і думаць, з'яўляецца руская. У той жа час дзеці даволі рана далучаюцца да беларускай мовы, чуючы яе па радыё, тэлебачанні, ад некаторых дарослых і ў дзіцячым садзе, на асобных занятках. Аднак паўнавартасная беларускамоўнае асяродзе ў дашкольнікаў адсутнічае. Больш за тое, дзеці могуць карыстацца рускай мовай нават тады, калі да іх звяртаюцца па-беларуску, ведаючы, што іх разумеюць. Такім чынам, маўленчыя сітуацыі, у якіх аказваюцца дзеці, не ствараюць у іх жыццёвай неабходнасці размаўляць па-беларуску. З іншага боку, стыхійнае авалоданне беларускай мовай прыводзіць да змешвання рускага і беларускага маўлення дзяцей. Такім чынам, гэта патрабуе спецыфічных падыходаў да навучання дзяцей беларускай мове.
    Творы фальклору сваім зместам і формай найлепшым чынам дапамогуць ў гэтым. Паступова яны ўводзяць малога ў стыхію народнага словы, раскрываюць яго багацце і прыгажосць. З'яўляюцца ўзорам прыгажосці мовыі. Народныя казкі, спрыяюць засваенню ўсіх формаў мовы, якія даюць магчымасць выпрацоўкі ў дзяцей ўласных моўных навыкаў. Зараз дадзеная праблема становіцца яшчэ больш актуальнай.

Недахоп часу ў бацькоў, адсутнасць актывізацыі беларускай мовы з боку бацькоў - прыводзіць да праблем развіцця маўлення дзяцей. На жаль, дзіця больш часу праводзіць за кампутарам, чым у жывым асяроддзі. З прычыны гэтага, творы народнай творчасці практычна не выкарыстоўваюцца нават ў малодшым узросце. Дашкольны ўзрост - гэта перыяд актыўнага засваення дзецьмі гутарковага мовы, станаўлення і развіцця ўсіх бакоў мовы: фанетычнай, лексічнай, граматычнай. Паўнавартаснае валоданне роднай мовай у дашкольным дзяцінстве з'яўляецца неабходнай умовай для разумовага, эстэтычнага, маральнага выхавання дзяцей. Чым раней дзеці чуюць беларускую мову, тым вальней яны будуць  карыстацца ей ў далейшым.
    Але жыццё ў рэчышчы народнай культуры не можа быць навязана бацькам. Яно можа быць толькі вынікам натуральнага выбару кожнага чалавека, які бачыць менавіта ў гэтым карысць для дзяцей і адчувае пульс роднай культуры ў самім сабе..  Дзяцінства немагчыма ўявіць без казкі, таму што слухаць казкі, якія табе расказваюць тата і мама, бабуля ці дзядуля, ці добрая выхавацелька, калі бацькоў няма побач — гэта адно з правоў дзіцяці, запісаных у Канвенцыі аб правах дзіцяці. У ёй сказана, што дзіця мае права на зносіны і на ўвагу, на паўнавартаснае развіццё, на выражэнне сябе, на адпаведную свайму ўзросту і зразумелую ў гэтым узросце інфармацыю, а таксама на вывучэнне культуры свайго народу.Усё гэта ёсць у казках.
    Казкі вучаць і перасцерагаюць, казкі звязваюць нашых пра-прадзедаў ды пра-прабабуляў з намі. Казкі — гэта ўтульны сямейны вечар, калі клопаты вялікага свету засталіся за сценамі Вашага дому, а Вы і Ваш час належаць толькі Вашым дзецям.

    Калі мы гаворым пра Канвенцыю аб правах дзіцяці, у першую чаргу мы думаем пра глабальныя рэчы: пра мір, пра вайну, пра адукацыю, пра ежу, пра жытло і здароўе. Бясспрэчна, гэта вельмі важна. Але Вашая ўвага, Вашыя абдымкі, Вашая сіла і абарона,  Вашая пяшчота і клопат вельмі патрэбныя Вашым дзецям.  Казкі — гэта цэлы чароўны свет, у якім Вы падарожнічаеце разам, трымаючыся за рукі. Свет, у якім Вашае дзіця можа стаць веліканам і навучыць Вас, дарослага чалавека, чаму-небудзь новаму. Размаўляйце, чытайце казкі сваім дзецям на беларускаяй мове. А мы вам у гэтым дапапожам. 

Маша і мядзведзь

Жыла-была дзевачка Маша. 

Пайшла яна з сяброўкамі ў лес чарніцы збіраць. Знайшлі дзевачкі невялічкую лапінку ягад, сабралі ўсе, ды пайшлі далей шукаць. Кусцік за кусцік, чарнічка за чарнічку, так і не заўважыла Маша, як заблудзілася. 

Стала яна крычаць. Ніхто з сябровак не адгукваецца, звала, звала Маша, асіпла. А ўжо і змяркацца пачало. Цёмна ў лесе стала, страшна. 

Спужалася дзевачка, заплакала. Пачала скрозь слёзы зваць: 

«Хто ў бары, хто ў лесе, прыйдзі ка мне нанач!» 

Ніхто не адклікаецца. Толькі страшна гудзе лес ды рэха адгукаецца. Яшчэ раз крыкнула Маша: 

- Хто ў бары, хто ў лесе, прыйдзі ка мне нанач! 

I раптам да яе данеслася: 

- Я ў бары, я ў лесе, іду к табе нанач! 

Узрадавалася Маша, пачала крапчэй зваць: 

- Хто ў бары, хто ў лесе, прыйдзі ка мне нанач! 

— Я ў бары, я ў лесе, іду к табе нанач. 

Глядзіць Маша, а з лесу вылазіць вялізны мядзведзь. Страшна дзевачцы стала, але ж думае, не адна буду. 

Мядзведзь ёй і кажа: 

- Пайшлі да мяне жыць. 

Што зробіш, трэба ісці. Прывёў мядзведзь дзевачку ў бярлогу. А там цёмна, гразна. Узялася Маша, прыбрала ўсё. Дала мядзведзю чарніц і хлеба, які брала з сабой у лес. Наеўся мядзведзь і загадаў слаць пасцель. 

- А як мне слаць? — пытае дзевачка. 

- Рад камення, рад палення, ступу пад голаву, карытам накрыцца. 

Цяжка было дзевачцы, але ж паслала, мядзведзь і заснуў. А Маша расплакалася, яшчэ страшней ёй стала, дамоў захацелася. Але як дабрацца ў вёску? 

А жыла ў бярлозе пад печкай мышка. Яна таксама баялася мядзведзя. Маша дала ёй хлебныя крошкі. Паела мышка і кажа: 

— Не плач, Маша, я цябе завяду дамоў. 

Узрадавалася дзевачка і хуценька, пакуль спаў мядзведзь, выслізнула з мышкай з бярлогі. 

Вывела мышка Машу з лесу, прывяла дахаты. Узрадаваліся бацькі. Накармілі мышку і вырашылі пакінуць яе ў сябе. 3 той пары і жывуць мышы побач з чалавекам. 

   

Несцярка

Жыў сабе Несцярка, было ў яго дзетак шэсцерка: рабіць ляніцца, а красці баіцца. 
Вось аднаго разу едзе святы Юрый к Богу на савет. Сустракае яго Несцярка да й пытае: 
- Куды ты едзеш, святы Юрый? 
– Еду к Богу на савет. 
– Пакланіся там аба мне: як мне жыць на свеце? Рабіць лянюся, а красці баюся, дзеці ўміраюць, есці хочуць! 
– Ладна, Несцярка, пакланюся! 
– Не, святы Юрый, ты забудзеш аба мне! 
– Кажу табе, што не забуду! 
– Ну дак пакінь мне на залог сваё сядло!. 
Пакінуў Юрый сваё сядло Несцярку, а сам паехаў далей без сядла. Прыехаў святы Юрый к Богу і стаў перад ім. Пра ўсё расказаў ён Богу, а пра Несцярку так і забыў. 
Бог і кажа яму: “Паязджай, Юрый, загубі страшную змяю!”. Выйшаў Юрый на двор і тутака толькі ўспомніў пра Несцярку, што ў яго дзетак шэсцярка, рабіць ляніцца, а красці баіцца. Вярнуўса ён к Богу і гаворыць: “Пасаветуй, Божа, як жыць Несцярку, дзетак ў яго шэсцерка, рабіць ляніцца, а красці баіцца, дзеці ўміраюць, не еўшы?” 
Вось Бог і адказвае: “Скажы, Юрый, Несцярку, што ўсё, што ён у каго возме – то яго”. Прыехаў Юрый к Несцярку: 
– Здароў, Несцярка! 
– Здароў, святы Юрый! 
– Я пакланіўся Богу ад цябе! 
– Дзякуй табе за ета, што казаў Бог? 
– Ён казаў, што ўсё, што ты ў каго возьмеш, то тваё! 
– Ладна, так я і жыцьму па Божжаму савету! 
– Ну, а дзе ж, Несцярка, маё сядло? 
– Да ў мяне ж, святы Юрый! 
– Дак давай мне яго! 
– Не, святы Юрый, па Божжаму савету яно ўжо маё!. 
Паехаў святы Юрый без сядла, куды яму Бог сказоў. А Несцярка прадаў залатое сядло багатаму чалавеку і атрымаў за яго многа грошай. Несцярка пастроіў сабе добрую хату і стаў жыць заможна. 

Пчала і муха

Жылі-былі пчала і муха. Пчала з ранку да вечара па лугах лятала, мёд зьбірала. А муха мёд толькі есьці любілі. Дзе мёдам запахне, там і яна. А дзе мёду не чуваць, там муха ня хоча нават пераначаваць. 

Аднаго разу прысела муха адпачыць на зялёным лузе. Сонейка муху прыгравае, лёгкі ветрык абвявае. Кругом кветкі цьвітуць, шустрыя конікі скачуць. У небе птушкі песенькі сьпяваюць. 

Задумалася муха: як добра на сьвеце жыць! 

Думала-думала, ды задрамала. 

А ў гэты час над лугам пчала пралятала. Ляціць, гудзе, мёд у вулей нясе. Цяжка ёй, аж стогне небарака. 

Прахапілася муха ды як закрычыць на пчалу: 

— Ах ты сякая-такая! Чаго тут над вухам стогнеш, мне спаць не даеш! 

— Выбачай, — сказала пчала. — Я шмат мёду нясу, дык і стагну. 

— Ха-ха, — засьмяямлася муха, — шмат мёду нясеш, а сама, нябось, галодная: вунь якая худая — адны косьці... 

— Праўда, — адказвае пчала, — мы, пчолы, зьбіраем пуды, а самі худы. 

— А чаму ж вы худы? І мёд у вас, і вашчына ў вас... 

— Дык жа мёд мы зьбіраем ня толькі для сябе, а і сваім дзеткам, і гаспадару, які нам хату зрабіў, даглядае нас. 

— Чакай, чакай, — кажа муха, — я нешта не зусім цябе разумею: як гэта можна зьбіраць мёд для іншых? Мы, мухі, так не робім. Мы толькі гатовага мёду шукаем. 

— Ат, — замахала крыльцамі пчала, — няма мне калі з табой гаманіць: трэба хутчэй дадому сьпяшацца, мядовую кашку дзеткам варыць. 

— А дзе возьмеш ты мядовую кашку? 

— На сябе вязу. 

— У чым? 

— У вазку, у палазку і за пазушкай. 

Загула пчала ды паляцела ў свой вулей. 

Разумная дачка

Жыў адзін бедны чалавек з жонкаю. Нарадзілася ў іх дачка. Прышлося спраўляць радзіны. А ў чалавека таго ні хлеба, ні да хлеба. Чым гасьцей частаваць? 

Пайшоў бядняк на рэчку па ваду. Аж бачыць — ляжыць у кустох цялушачка. Ды такая слабая, што сама і ня ўстане. 

Прынёс ён цялушачку дахаты і кажа жонцы: 

— Давай зарэжам яе: будзе чым гасьцей пачаставаць. 

Спадабалася жонцы цялушачка — такая рыжанькая ды лысенькая. 

— Не, — адказвае яна, — хай лепш гадуецца. 

— Дык яна-ж зусім кволенькая. Яе, відаць, нехта знарок выгнаў, каб у хляве ня здохла. 

— Нічога, можа як і выгадуем. Падрасьце дачка — будзе ёй малако. 

Паслухаў чалавек жонку, і пачалі яны гадаваць цялушачку. 

Падужэла тая, расьце, як на дражджах. І дачка таксама расьце, як на дражджах. Ды такая разумніца ўдалася, што і старыя ахвотна слухаюць яе. 

Выгадавалася з лысенькай цялушкі слаўная карова. 

Падрасла дзяўчынка, стала ёй сем гадоў, пачала сама пасьвіць карову. 

Заглядзеўся аднойчы багаты сусед на карову бедняка. 

— Адкуль у цябе такая добрая карова? — пытаецца. 

Бядняк і разказаў яму ўсё, як было. 

— Эгэ, — кажа багацей, — дык гэта-ж мая цялушка! Гэта я выгнаў яе — ня думаў, што яна на ногі ўстане. Не, тады я забяру сваю карову назад... 

Зажурыўся бедны чалавек. 

— Я-ж яе гадаваў, — кажа. — І яна цяпер мая. 

Не згаджаецца багаты: 

— Не аддасі дабром — пойдзем да пана на суд. 

Што рабіць? Пайшлі да пана на суд. 

Багаты падаў пану руку, прывітаўся: вядома, багаты з багатым свае людзі. Пан кажа яму: 

— Садзіся ў мяне. 

Багаты сеў у крэсла, а бедны стаіць у парозе, шапку зьняўшы. Пан на яго і не глядзіць. 

— Ну, што добрага скажаш? — пытаецца пан у багатага. 

— Ды вось, пане, якая справа, — пачаў скардзіцца багаты. — Сем гадоў таму назад гэты чалавек забраў маю цялушачку і цяпер не аддае... 

Выслухаў пан і бедняка. А потым кажа ім: 

— Добра. Суд мой будзе такі. Я загадаю вам тры загадкі: што на сьвеце сыцей за ўсё, што на сьвеце саладзей за ўсё, што на сьвеце шпарчэй за ўсё? Хто адгадае, таму і застанецца карова. А цяпер ідзіце дахаты, падумаўце. Заўтра прыдзеце з адгадкамі. 

Вярнуўся бедны чалавек дахаты, сеў і плача. 

— Чаго ты, тата, плачаш? — пытаецца дачка. 

— Ды так і так, — адказвае бацька. — Хоча багаты сусед адабраць у нас карову. Пайшлі мы зь ім да пана на суд. А той загадаў нам тры загадкі. Хто з нас адгадае, таму і карова застанецца. Дзе-ж мне адгадаць тыя загадкі! 

— А якія, тата, загадкі? — пытаецца дачка. Бацька сказаў. 

— Нічога, тата, ня турбуйся, — кажа дачка. — Кладзіся спаць. Раніца за вечар мудрэйшая, заўтра што-небудзь прыдумаем. 

А багаты прыйшоў дадому і радуецца. 

— Ну, баба, карова будзе наша! Трэба нам з табою толькі адгадаць тры загадкі: што на сьвеце сыцей, што саладзей, і што шпарчэй? 

— Вось, дзіва! — усьміхнулася жонка. — Тут і адгадваць няма чаго. Сыцей за нашага рабога парсюка нікога на сьвеце няма. Саладзей за ліпавы мёд ад нашых пчол таксама няма нічога. А шпарчэй за нашага гнядога жарабца ніхто ня зможа бегчы: ён-жа як памчыцца, дык і вецер не дагоніць! 

— Праўда, — згадзіўся мужык, — так я і скажу пану. 

Назаўтра прыходзяць бедны з багатым да пана. 

— Ну, што, адгадалі мае загадкі? — пытаецца пан. 

Багаты выйшаў наперад: 

— Ды тут і адгадваць няма чаго: няма нікога і нічога на сьвеце сыцей за майго рабога парсюка, саладзей — за ліпавы мёд ад маіх пчол і шпарчэй — за майго гнядога жарабца. 

— А ты, — пытаецца пан бедняка, — адгадаў? 

— Адгадаў, пане: няма нічога сыцей за зямлю, бо яна ўсіх корміць; няма нічога саладзей за сон, бо хоць якое гора, а засьнеш дык і забудзешся; і няма нічога шпарчэй за людзкія думкі, бо сам ты яшчэ тут, а думкі ўжо далёка-далёка... 

Правільна адгадаў бядняк! Прышлося пану прысудзіць яму карову. 

— Хто гэта цябе навучыў так адказваць на мае загадкі? — пытаецца пан у бедняка. 

— Мая дачка-сямігодка. 

Зьдзівіўся пан: ня можа таго быць, каб такая малая беднякова дачка адгадала яго загадкі! І захацелася яму паглядзець на разумную дзяўчынку. Прыехаў ён аднойчы да бедняка, а той якраз з жонкаю ў полі быў. Сустрэла пана беднякова дачка-сямігодка. 

— Дзяўчына, — пытаецца пан, — да чаго мне коней прывязаць? 

Паглядзела дзяўчынка на сані і калёсы, што стаялі на дварэ, і кажа: 

— Можаш да зімы прывязаць, а можаш і да лета. 

Пан і вочы вылупіў: як гэта можна коней прывязаць да зімы або да лета? Сьмяеццца, відаць, зь яго гэтае дзяўчо? 

— Ну, хоць да саней прывяжы, а хоць да калёс, — растлумачыла дзяўчынка. 

Бачыць пан: беднякова дачка сапраўды надта разумная. Ня гонар гэта пану. Дачуюцца людзі, што яна разумнейшая за пана, тады хоць з маёнтку ўцякай. 

Пагаварыў пан зь дзяўчынкай і паехаў, а ёй сказаў, каб увечары бацька да яго прыйшоў. 

Прыйшоў увечары бядняк да пана. 

— Нічога, — кажа пан, — разумная твая дачка. Але я ўсё-ж разумнейшы. 

Даў пан бедняку рэшата яек. 

— На, — кажа, — занясі дачцы і скажы, каб яна пасадзіла на іх квактуху і вывела мне да заўтра куранят на сьнеданьне. А ня зробіць гэтага — загадаю бізуноў даць. 

Прыйшоў бацька дахаты засмучаны. Сеў на лаве і плача. 

— Чаго ты, тата, плачаш? — пытаецца дачка. 

— Ды вось, дачушка, бяда якая: загадаў табе пан новую загадку. 

— Якую? 

Бацька паказаў дачцы рэшата зь яйкамі. 

— Сказаў, каб ты на гэтыя яйкі квактуху пасадзіла і вывела куранят да заўтра яму на сьнеданьне. Хіба-ж гэта можна зрабіць? 

Дачка падумала і кажа: 

— Нічога, тата. Заўтра што-небудзь прыдумаем. А пакуль што бяры, мама, гэтыя яйкі, пячы яечню на вячэру. 

Раніцай дачка кажа бацьку: 

— На табе, тата, гаршчок, ідзі да пана. Скажы, каб ён за дзень ляда высек, выкарчаваў і ўзараў, проса пасеяў, зжаў і змалаціў ды ў гэты гаршчок насыпаў куранят карміць. 

Пайшоў бацька да пана, падаў яму гаршчок і сказаў усё, як дачка загадала. 

Пан паскуб вусы, паморшчыўся і кажа: 

— Разумная твая дачка, ды я ўсё-ж разумнейшы! 

Узяў ён тры сьцяблінкі лёну, падаў бедняку: 

— Скажы дачцы, каб яна да заўтра гэты лён сьцерла, спрала і выткала і пашыла мне зь яго кашулю. 

Вярнуўся бацька дахаты засмучаны. Дачка пытаецца: 

— Што сказаў табе пан? 

Падаў бацька ёй тры сьцяблінкі лёну і разказаў, што пан загадаў. 

— Нічога, — адказвае дачка, — кладзіся, тата, спаць, заўтра што-небудзь прыдумаем. 

Назаўтра дае дачка бацьку тры кляновыя дубчыкі і кажа: 

— Занясі пану і папрасі — няхай ён іх пасадзіць, за адну ноч вырасьціць і зробіць снасьць для кроснаў, каб было на чым палатно яму для кашулі выткаць.

Пайшоў бядняк да пана, падаў тры дубчыкі і сказаў, як дачка навучыла. 

Пачырванеў пан і кажа: 

— Разумная твая дачка — нічога ня скажаш. Ды я ўсё-ж разумнейшы! Перадай-жа ты ёй, каб яна да мяне ні пехатою прыйшла, ні на кані прыехала, ня голая і не адзетая і каб падарунак мне прынесла, а я каб ня мог яго прыняць. Калі зробіць усё гэта, то вазьму яе за дачку — вырасьце, пані будзе! А ня зробіць — дрэнна ёй будзе... 

Вярнуўся бацька дахаты яшчэ больш засмучаны. 

— Ну, што табе, тата, пан сказаў? — пытаецца дачка. 

— Ды вось, дачушка, нарабіла ты сваімі адгадкамі бяды і нам і сабе... 

Расказаў ёй бацька, што пан загадаў. 

— Нічога, тата. Як-небудзь абдурыш пана і на гэты раз. Злаві ты мне толькі жывога зайца. 

Пайшоў бацька ў лес, паставіў сіло і злавіў зайца. 

Дачка закруцілася ў рыбацкую сетку замест сукенкі, села на кіёк і паехала з зайцам да пана. 

Пан стаіць на ганку і дзівіцца: зноў перахітрыла яго беднякова дачка! Узлаваўся ён і нацкаваў на яе сабак — думаў, тыя разарвуць разумніцу. Дзяўчынка выпусьціла з рук зайца — сабакі і памчаліся за ім. 

Падышла яна да пана. 

— Лаві, — кажа, — свой падарунак: вунь ён у лес пабег. 

Прышлося пану ўзяць разумную дзяўчынку за дачку. 

Паехаў неўзабаве пан за мяжу, а дзяўчынцы сказаў: 

— Глядзі-ж, каб ты тут безь мяне ня судзіла маіх людзей, бо дрэнна табе будзе. 

Засталася дзяўчынка адна ў маёнтку. Здарылася ў гэты час такая справа. Пайшлі два дзядзькі на кірмаш. Адзін купіў калёсы, другі — кабылу. Запрэглі кабылу ў калёсы і паехалі дамоў. Па дарозе спыніліся адпачыць. Ляглі і паснулі. А як прачнуліся, бачаць: бегае ля калёс малое жарабятка. Дзядзькі заспрачаліся. Той, чые калёсы былі, кажа: «Жарабя маё, гэта мае калёсы ажарабіліся!» А той, чыя кабыла, сваё даводзіць: «Не, жарабя маё, гэта мая кабыла ажарабілася!» 

Спрачаліся, спрачаліся ды вырашылі ехаць да пана на суд. 

Прыехалі, а пана няма дома. 

— Рассудзі хоць ты нас, — просяць дзядзькі прыёмную дачку. 

Даведалася дзяўчынка, што ў іх за справа, і кажа: 

— Няхай той з вас, чыя кабыла, выпража яе з калёс, ды вядзе ў руках, а той чые калёсы, кяхай цягне іх на сабе ў другі бок. За кім жарабя пабяжыць, той яго і гаспадар. 

Дзядзькі так і зрабілі. Жарабя пабегла за кабылаю, на гэтым і спрэчка ў іх скончылася. 

Вярнуўся пан з-за мяжы і дачуўся, што разумная дзяўчынка безь яго суды судзіла. Узлаваўся ён, нарабіў крыку: 

— Што-ж ты не паслухала мяне? Цяпер ты не мая дачка. Бяры сабе з маёнтку, што пажадаеш, ды ідзі дахаты, каб я цябе больш ня бачыў! 

— Добра, — кажа дзяўчынка, — але мне хочацца на адход цябе віном пачаставаць. 

— Частуй, — буркнў пан. — толькі хутчэй. 

Напаіла яго дзяўчынка віном, пан і заснуў бяз памяці. Загадала яна тады слугам запрэгчы каня, палажыла пана ў карэту і павезла дахаты. Дома з бацькам зьняла яго з карэты ды перанесла ў сенцы на салому. 

— Вось табе, — кажа, — пасьцель замест пярын. Ачухвайся тут. 

Прачнуўся назаўтра пан, аглядаецца — дзе-ж гэта ён? Убачыў сваю прыёмную дачку, якую прагнаў, і пытаецца: 

— Чаму я тут, у бруднай мужыцкай хаце, ляжу? 

— Ты сам так захацеў, — сьмяецца дзяўчынка. — Ты сказаў мне: «Бяры сабе з маёнтка, што пажадаеш, ды ідзі дахаты». Я і ўзяла цябе. Уставай ды ідзі замест бацькі паншчыну адбываць. Ты мужык дужы, роботнік зь цябе будзе нядрэнны. 

Пачуўшы гэта, пан усхапіўся на ногі і так драпануў назад у свой маёнтак, што толькі яго і бачылі. Навет ад коней з карэтаю адрокся. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.